Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Скажам наркотыкам "НЕ"!

Дата: 20 февраля 2020 в 08:30, Обновлено 20 февраля 2020 в 08:42
Автор: Кислая Т. И.
138 просмотров

Бяда, тупік, трагедыя – гэта пра наркаманію. Праблема наркаманіі з’яўляецца адной з самых актуальных як для ўстаноў аховы здароўя, так і для грамадства ў цэлым. Наркотыкі згубна ўплываюць не толькі на псіхіку, але і на ўсе органы і сістэмы арганізма. Імкненне чалавека да самасцвярджэння з’яўляецца ў раннім падлеткавым узросце. Калі сітуацыя ў акружэнні дзіцяці спрыяльная, то яно як асоба развіваецца гарманічна, а яго патрэба да самасцвярджэння рэалізуецца ў вучобе, ва ўдасканаленні фізічнага і псіхічнага развіцця, імкненні дасягнуць поспеху ў якой-небудзь дзейнасці. У неспрыяльнай абстаноўцы патрэба да самасцвярджэння можа выяўляцца пратэстам, упартасцю і негатывам. Падлетак выкарыстоўвае нецэнзурную лексіку, пачынае курыць, ужываць алкаголь і наркатычныя рэчывы.  З такой гутаркай і праглядам відэаролікаў “Выберы жыццё без наркотыкаў” і “Наркадылер” звярнуўся да навучэнцаў  Жукоўшчынскага дзіцячага сада- базавай школы начальнік камісіі па справах няпоўналетніх  Віктар Віктаравіч Петрукевіч, які засяродзіў увагу вучняў на ўжыванні нарматыўнай лексікі пры выкарыстанні сацыяльных сетак, а таксама нагадаў аб тым, што з развіццём інфармацыйных тэхналогій, якія пранікаюць ва ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека,  заканамерна расце колькасць кіберзлачынстваў, расказаў аб прафілактыцы кіберзлачынстваў і аб адказнасці за іх здзяйсненне.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.