Будынак уключаў двухпавярховы пяціаконны галоўны корпус. З правага боку была дабудавана чатырохпавярховая квадратная башня. Пры ўваходзе ў маёнтак меліся прыступкі з дзвюмя выцягнутымі ўперад столбікамі, якія трымалі вялікі балкон. З другога боку фасада выступаў трохпавярховы разалій. Башню і разалій вянчаў зубчаты штык, а таксама невялікія башні, характэрныя для неаготыкі. Маёнтак быў размешчаны такім чынам, што галоўны фасад добра прагледжваўся праз возера “Усадебное”.
Вядома, што ў маёнтку ў 30-ыя гг. 20 ст. была асаблівая сістэма ацяплення: усярэдзіне сцен былі хады, куды з печак, што стаялі ў кожным пакоі, ішло цёплае паветра. На другім паверсе ў адным з пакояў была шафа ў сцяне, якая адчынялася механізмам аўтаматычна. Быў таксама пакой з 4 і 5 –цю крывымі люстэркамі, пакой смеха, піяніна, раяль.
У 1940 -44 гг. у маёнтку месцілася школа, у вайну яна гарэла, а пасля яе ўзарвалі, быццам бы для таго, каб узяць цэглы для пабудоў у Дзятлава.
У той час на беразе другога возера стаяў вінакурны завод, вадзяны і ветраны млыны. Вёскі тут не было, а толькі панскі палац, што быў пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст., і жылі людзі, якія працавалі ў пана 6 наёмных. Завод быў пабудаваны ў 1869 г. ,разбураны – у сярэдзіне ХХ стагоддзя. Цагляны комін пабудаваны пры вінакурным заводзе ў 1901 годзе. На сёняшні дзень аб ім нагадвае толькі комін. Зараз гэта аб’ект – гісторыка- культурнай каштоўнасці. Фрагмент парку былой сядзібы 19 ст.(фота 1)
Паркавы комплекс сядзібы: грабавая і ліпавая алеі - унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (катэгорыя 3). Грабавая алея. Гэтую алею пасадзіў Гіпаліт Корсак. Пад кронамі грабаў размясшчаліся розныя расліны. (фота 2) Ліпавая алея. Гэта самы старажытны куток парку. Тут можна сустрэць лістоўніцу, акацыю белую, акацыю жоўтую, чаромху, бэз, разнастайныя віды шыпшыны, брызгліну барадаўчастую, спрэю, бузіну чырвоную, прывезеныя з розных куткоў свету.(фота 3)
Памятны знак “Фрагменты парку былой сядзібы XIX ст.” (фота 4)