Забаўлянкі
Ладкі-ладушкі,
Прыляцелі птушкі,
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Сталі сакатаці,
Нечага ім даці.
Насыплю гарошку,
Каб пад’елі трошку,
Ды падсыплю грэчкі,
Каб неслі яечкі.
Сталі сакатаці,
Нечага ім даці,
Грэчкі не ядуць,
Яек не нясуць.
Тра-та-та,
Тра-та-та,
Выйшла кошка за ката,
За катом ёй добра жыць,
Бо не трэба тапкі шыць.
Мякенькія лапкі-
І не трэба тапкі!
* * *
-Ладу, ладу, ладкі,
Дзе былі?
-У бабкі.
-А што елі?
- Кашку.
-А што пілі?
-Малачко.
Бабулька казала,
Як нас частавала:
-Прыходзьце часцей,
Пачастую смачней:
Дам вам сыраквашкі,
Бярозавай кашкі.
* * *
Сарока-варона
Кашу варыла,
Дзетак карміла,
Гэтаму – дала,
Гэтаму – дала,
Гэтаму – дала,
А гэтаму - не дала.
Ты самы малы,
Вады не насіў.
* * *
Дроў не калоў,
Круп не малоў.
Бяжы да крыніцы,
Прынясі вадзіцы,
Усім нам напіцца –
Тады дам табе кашы.
Тут пень, тут калода,
Тут мох, тут балота,
А тутака крыніца – сцюдзёна вадзіца
Пацякла-пацякла-пацякла!
* * *
Кую-кую ножку,
Паеду ў дарожку,
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая,
На дарожцы слізка,
А дамоў няблізка.
* * *
Гоп-гоп, і-га-га.
На буланцы едзе Янка,
Паўтарыста рублей санкі,
Пяцьдзесят рублей дуга,
А кабылка паўрубля.
Гоп-гоп, і-га-га.
* * *
Кукарэку, певунок,
Залаценькі чубок,
Пад паветачку паўшоў,
Курку-рабку там знайшоў.
Пачаў курку пытаць,
Ці ўмее чытаць.
-Не чытаю, не пішу,
Толькі яйкі нясу.
Што дзень дзецям нашу
Аж па цэламу кашу.
* * *
Лес, палянка,
Горка, ямка,
А там халодная вадзіца.
(Малому дзіцятку кудлацяць валасы, потым гладзяць па лобіку, водзяць пальцам па носіку, па роціку, казычуць пад шыйкай і кажуць гэтыя словы.)
* * *
Мішка, Грышка і Шчыпай
Ехалі на лодцы.
Мішка, Грышка патанулі,
Хто застаўся ў лодцы?
(Дзіцё адказвае "Шчыпай", і яго пачынаюць шчыпаць)
* * *
Хоп-дзюк, хоп-дзюк,
А я добры дзяцюк.
І на конікі канюх,
І на волікі пастух,
І на качкі стралец,
І на дзевак маладзец.
* * *
Я пашыю гусьцы тапкі,
Бо памерзлі ў гусьцы лапкі.
О-я-яй, о-я-яй,
Гуська, тапкі абувай.
* * *
Паня сына радзіла,
На коніка садзіла.
Канёк вараненькі,
Панічок маленькі.
Гуца конік да вады,
Шаўковыя павады.
Канёк не напіўся,
Панічок зваліўся.
* * *
Гоп, гоп, гоп…
Еду я на коніку.
Скок, скок, скок…
Еду я да доміка.
Гоп, гоп, гоп…
А ў доміку госці.
Скок, скок, скок,
Паны ды ягамосці.
* * *
Кую, кую ножку -
Паедзем у дарожку,
За чатыры мілі,
Па масла, па сыры,
Дарожка крывая,
Кабылка храмая,
А ножка малая.
Кую, кую пятку,
Я паеду к татку.
А ў нашага татка
Ды на гары хатка.
І садок, і мядок,
І цыбулькі градка.
Кую, кую ножку,
Паеду ў дарожку,
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая.
Еду, еду, еду,
Ніяк не даеду.
Прыпрагу сароку,
Паеду далёка,
У новай кашулі,
Да свайго дзядулі.
Дзед дасць піражочак
І сыра кусочак.
* * *
Шла каза рагатая,
Парола дзіця пузатае,
Шоў следам ваўчок,
Шчыпнуў за бачок.
Вершы-пацешкі для дзяцей
ГУКІ ЗВЯРОЎ
- Што за дзіўны гул і гам
На двары пачуўся?
Што за гукі чую там –
Сам не разбяруся.
Нешта вые, нешта іржэ,
Нешта ціха квохча,
Нешта ўвогуле маўчэ,
Раптам піскне штосьці.
Што за гукі на двары?
Маці, патлумач мне.
- Пеўнік з ранняе пары
Зерне трушчыць смачна,
Потым узлётае на плот,
Будзіць спазаранку.
Мяўкне наш праныра-кот,
Піскне мыш пад лаўкай,
Проса курыца таўчэ,
Квохчуць кураняты,
Ў хлеве часам конь іржэ.
Прэ кашлаты ў хату –
Вые, просіцца пад дах,
Ные небарака;
“Гаў” гудзе ў маіх вушах -
Так гучыць сабака.
Мама мыла Мілу мылам.
Міла мыцца не любіла.
Ухапіла Міла мыла
І ў вадзіцу апусціла.
Міла плешча ў вадзе цела,
Хоць і мыцца не хацела.
Мыла плавае ў вадзіцы
І само сабой мылі̀цца.
* * *
Піла Маша малако,
Заядала кашай.
Па вусах яно цякло
У дзяўчынкі нашай.
Так было прыемна піць
Прагнымі глыткамі –
І цяпер яна сядзіць
З белымі вусамі.
* * *
Гулі-гулі у бабулі.
У прыгожай у кашулі
Мы нарвалі ёй цыбулі.
Ў ложак скок – і зноў заснулі.
* * *
Хлопчык мой чароўны
Грукае ў далоні,
Заплюшчвае вочкі
І смяецца хлопча.
Хлоп-хлоп-хлоп, у ладкі
Пагуляем з таткам,
Пасмяемся ўдосталь,
Каб жылося проста.
Коткавы казкі
Маленькія лапкі, Бом-бом, цілі-бом,
На лапках драпкі, Загарэўся котчын дом.
Ціхенька ступае Мышка белая з вядром
Ды мышак пужае. Патушыла котчын дом.
Коцік-коцік-коцік, Раз, два, тры, чатыры,
Цёпленькій жывоцік. Кошку грамаце вучылі:
Кіці-кіці-кіці, Не пісаць, не чытаць,
Востранькія кіпці. А за мышкамі скакаць.
Пайшоўкоця па плоце Пайшоў коцік у лясок,
У шэранькай капоце Знайшоў коцік паясок.
Памарозіў лапкі, Аддай, коцік, дзіцяці -
Палез на палаткі, Дзіця будзе маўчаці.
Сталі лапкі грэцца- Пайшоў коцік у капустачку,
Дзе каточку дзецца? Знайшоў хлеба лустачку,
Палез бы вышэй, Аддай, каток, дзіцяці,
Ды баіцца мышэй. Дзіця будзе гуляці…
Песенькі
Гого-гого, гусачок,
Зрабі хлопчыку свісток
З беласнежнага крыла
Ды з бліскучага пяра.
І зрабіў ён, і падаў,
І сыночак заіграў.
Сядзіць сыч на капе,
А сава на другой.
Гой-гой-гой! – на другой,
Гой-гой-гой! – на другой.
У савы сыч пытае:
Хто ў лесе гукае?
Гу-гу-гу! – гукае,
Гу-гу-гу! – гукае.
Дрывасекі мае
Сякуць лес у мяне.
* * *
Пайшоў каток у лясок,
Прынёс каток паясок.
Пайшоў каток на ганачак,
Прынёс нам абараначак.
Пайшоў каток на рыначак,
Прынёс каток разыначак.
Пайшоў каток на таржок,
Прынёс каток піражок.
Пайшоў каток на вулку,
Прынёс нам хлеба булку.
* * *
Горкай, горкай, горачкай,
Шоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Пратаптаў Ягорачка
Сцежачку да горачкі.
Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку,
І свістаў ён птушачкай,
Птушачкай-пяюшачкай
Шоў малы Ягорачка.
* * *
У куце сядзіць мядзведзь,
Хустку вышывае,
А лісічка невялічка
Хатку прыбірае.
А каток пячэ аладкі,
Маслам падлівае.
Мышанятка жвава, гладка
Катку памагае.
* * *
-Зайчык маленькі,
Чым ты жывенькі?
-Я і сам дзіўлюся,
Чым я жыўлюся.
Пасадзіў капусту
Ні рэдка, ні густа.
Пайду я рана,
Капуста парвана,
Пайду я позна,
У капусце росна.
* * *
-Перапёлачка летавая,
Дзе ты зіму зімавала?
-У крыніцы зімавала,
А летавала ў пшаніцы,
Зімавала – воду піла,
А летавала – пшаніцу ела.
Заклічкі
Сонейка-сонца,
Выгляні ў аконца,
Пасвяці нам трошку,
Дам табе гарошку.
Ідзі, ідзі, дожджычку,
Звару табе боршчыку.
Пастаўлю пад елкаю,
Накрыю талеркаю,
Сама пакаштую,
Цябе пачастую.
Прыйдзі, прыйдзі, вясна,
Прыйдзі, прыйдзі, красна,
К нам у таночак,
Прынясі нам збожжа,
Прынясі нам красак,
Каб нам звіць вяночак.
Божая кароўка,
Што заўтра будзе –
Дождж ці пагода,
Пень ці калода?
Пагода – ляці,
Дождж – сядзі.
Бусел, бусел калода,
Што заўтра будзе –
Дождж ці пагода?
Калі сонейка – кружыся,
Калі дожджык, то садзіся.
Грыбочкі, грыбочкі,
Пакажыце лабочкі.
Я вас не пакіну –
Забяру ў карзіну.
Слімак, слімак,
Дастань рожкі,
Дам гарошык на дарожку.
Смоўжык, смоўжык,
Выстаў рожкі –
Я табе дам
Два пірожкі.
Каб нам ікаўку прагнаць,
Трэба тры разы сказаць:
“Ехала ікаўка
На рабой кабыле,
Кабыла ўпала –
Ікаўка прапала.”