МЭТА І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
НА 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Стварэнне неабходных ўмоў для ўдасканалення адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, якая забяспечвае развіццё суб’ектаў
- Удасканальваць прафесійныя кампетэнцыі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу праз паляпшэнне якасці асобасна-арыентаванага асяроддзя, якое садзейнічае паспяховай сацыялізацыі кожнага вучня, фарміраванню ў іх ключавых кампетэнцый.
- Удасканаліць выхаваўчую дзейнасць па развіцці ў вучняў актыўнасці ў розных сферах грамадскай адказнасці, матывацыі да працы, здольнасці да пастаяннага маральнага і інтэлектуальнага самаразвіцця і самавызначэння праз практычную накіраванасць дзейнасці дзіцячых і моладзевых арганізацый, вучнёўскага самакіравання, эфектыўнае узаемадзеянне з сям’ёй, арганізацыю пазаўрочнай дзейнасці дзяцей і падлеткаў, правядзенне конкурсаў, акцый, мерапрыемстваў, даследчую і пошукавую дзейнасць.
- Стварыць умовы для захавання здароўя навучэнцаў, забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, павышэнне эфектыўнасці работы па прафілактыцы здаровага ладу жыцця праз сістэму фізкультурна-аздараўленчай работы.
- Удасканальваць узровень прафесійнай кампетэнцы педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі; выхавальнікаў дашкольнай адукацыі – сродкамі ўдасканалення педагагічнай дзейнасці па рэалізацыі кампаненту «Звязнае маўленне» адукацыйнай галіны «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» у спецыяьна арганізаванай дзейнасці.
- Прадоўжыць работу па захаванні, рацыянальным выкарыстанні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі праз эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў, выкананне планавых заданняў па тэмпу роста і аб’ёму платных адукацыйных паслуг і пазабюджэтнай дзейнасці