Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ИСТОРИЯ. ТРАДИЦИИ. ДОСТИЖЕНИЯ

Дата: 25 января 2016 в 09:00, Обновлено 8 сентября 2022 в 16:09
Автор: Кислая Т. И.

Летапіс  Жукоўшчынскай  базавай школы

    Жукоўшчынская васьмігадовая школа пачала сваё існаванне з 1963 года і тады яна называлася Стралянская васьмігадовая школа, бо была пераведзена са старога будынка, лічылі, што гэта будынак панскага маёнтка, в. Страла. У той час гэта быў адзіны  будынак сярод калгасных палеткаў на скрыжаванні дарог Страла-Погіры, Пецюкі-Краглі. Затым пачалі будавацца магазін, адміністрацыйны  будынак калгаса і тры двухпавярховыя домікі для калгасных спецыялістаў. Першым дырэктарам быў Шыкаловіч Аляксандр Кірылавіч, ён пачынаў сваю працу яшчэ ў в. Страла, яго на пасту змяніў Пуца Віктар Афанасьевіч. Аляксандр Кірылавіч заняўся навуковай працай, закончыў аспірантуру і  працаваў у Віцебскім педінстытуце. З 1965 па 1987  гады школу ўзначальваў Паўлоўскі Аляксандр Кірылавіч, затым Марук Міхаіл Мікалаевіч, сам па спецыяльнасці настаўнік рускай мовы  і літаратуры. Калі пачаў адраджацца дзіцячы рух, мы сваю дзіцячую арганізацыю назвалі “Крынічанцы”. Міхаіл Мікалаевіч разам з піянерважатай, на той час ею была Святлана Аляксандраўна Стэцкая, прыдумалі запаведзі для крынічанцаў і склалі гімн крынічанцаў. Ён і цяпер з’яўляецца гімнам нашай піянерскай арганізацыі “Крынічанцы”. Затым школу ўзначальвалі Ганна Іосіфаўна Цыльвік (1994 -2002), Ігар Станіслававіч Кухарэвіч (2002-2010),  Аляксей Уладзіміравіч Якаўчык (2010-2011), зараз дырэктар школы Палуносік Вадзім Аляксандравіч.    Сам будынак школы ўвесь час дабудоўваўся, аднаўляўся. Дзесьці ў 65 годзе было дабудавана крыло,  дзе размясціліся 6 класных кабінетаў і сталовая. А ў 1990 годзе па ініцыятыве і падтрымцы старшыні калгаса Сцяпура Васіля Ігнатавіча пачалося будаўніцтва новай школы. Будаўніцтва яшчэ вялося, а школа ўжо атрымала статус сярэдняй. Школьнае жыццё бурліла, распачалася пошукавая работу па збору матэрыяла аб нашым земляку Ігнату Дварчаніну. Сабраны матэрыял у аснову кнігі А. Місарэвіча "Ігнат Дварчанін”, і ў 1992 годзе школе было прысвоена імя І. С. Дварчаніна, а ў 2003 годзе пачаў сваё існаванне музейны пакой, першыя экспазіцыі якога былі прысвечаны І. Дварчаніну і Петрусю Граніту. У 2005 годзе музейны пакой атрымаў статус музея “Літаратурная Дзятлаўшчына”. У 2012 годзе праведзена рэканструкцыя музея.  

 Калектыў школы за гэты час таксама аднаўляўся, многа цудоўных людзей тут працавала і працуе: Ганна Сцяпанаўна Гурская, Галіна Іосіфаўна Лабар і Галіна Іосіфаўна Пышко, якія былі першымі настаўніцамі для многіх вучняў. Доўгія гады завучам школы працавала Чыгарэўская Ванда Паўлаўна, энергічны і ініцыятыўны чалавек, неабыякавы да людзей і спраў школы. Яе змяніла і  да 2002 года   таксама    завучам працавала Дзядовіч Марыя Іосіфаўна, з 2002  -  Святлана Аляксандраўна Стэцкая. З удзячнасцю ўспамінаюць выпускнікі і тыя, каму давялося  працаваць з Палешчуком Аляксандрам Аляксандравічам, Белавусам Міхаілам  Іванавічам і многімі іншымі цікавымі і ініцыятыўнімі педагогамі.   Сваю працоўную дзейнасць Пышко Уладзімір Ігнацьевіч, Паўлоўскі Аляксандр Кірылавіч, Паўлоўская Софья Паўлаўна  пачалі яшчэ ў старой Стралянскай школе і прадоўжылі ў Жукоўшчынскай школе да выхада на заслужаны адпачынак. Сёння Софья Паўлаўна, Марыя Мікалаеўна, Зоя Сяргееўна, Марыя Іосіфаўна, Ганна Іосіфаўна – ветэраны педагагічнай працы.   Напэўна дзякуючы любові да школы, да сваёй прафесіі многія дзеці настаўнікаў пайшлі па шляху сваіх бацькоў, выбралі настаўніцкія спецыяльнасці: дачка Уладзіміра Ігнацьевіча і Галіны Іосіфаўны Людміла Уладзіміраўна працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Гезгалаўскай школе, дачка Хаванскай Марыі Мікалаеўны Святлана Антонаўна працуе настаўніцай матэматыкі таксама ў Гезгалаўскай школе; настаўніцкую дынастыю  сям’і Паўлоўскіх прадоўжыла не толькі Святлана Аляксандраўна, але і яе дачка Алена Вячаславаўна, якая скончыла Баранавіцкі педінстытут і правала настаўніцай нямецкай мовы ў гімназіі г. Дзятлава. Школа заўсёды ганарылася і ганарыцца сваімі выпускнікамі, якія атрымалі розныя прафесіі. Сярод іх урачы, будаўнікі, настаўнікі, банкаўскія работнікі, многія засталіся ў роднай вёсцы і працаюць у СПК.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.