Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Зямля Бацькоў - зямля святая"

Дата: 10 ноября 2020 в 10:29, Обновлено 24 марта 2021 в 11:33
Автор: Кислая Т. И.

 

Другі этап - "Музейная мазаіка" 

агляду-конкурсу музеяў "Зямля Бацькоў - зямля святая"

Установа адукацыі з кастрычніка 2020 года па май 2021 года  прымае ўдзел у аглядзе-конкурсе музеяў "Зямля Бацькоў - зямля святая".

Першы этап - "Музейная паштоўка"

     

Паштоўка “ Музей “Літаратурная Дзятлаўшчына” – захавальнік  духоўнай спадчыны” (малюнак)

                                                (аўтар - Айрапетава Святлана , 5 клас)

    Музей, які знаходзіцца ў Жукоўшчынскім дзіцячым садзе – базавай  школе, называецца “Літаратурная Дзятлаўшчына”, адкрыты  ў 2005 годзе.  У музеі арганізавана 8 экспазіцый, якія прысвечаны жыццю і творчасці літаратурных і грамадскіх дзеячаў, пісьменнікаў, паэтаў, Дзятлаўшчыны, 4 зменныя экспазіцыі, якія распавядаюць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага мікрараёна, 1 экспазіцыя, прысвечаная народным промыслам,  фрагмент жылога пакоя Петруся Граніта.


  Паштоўка “Вайна…Боль…Памяць…”

(аўтар  Кашко Валерыя, 5 клас)

         Вайна і памяць непадзельны.

І колькі б не мінула год,

Яна набатам б’е ў сэрца,

Трывожыць сны, нясе ўспамін.

У Рэспубліцы Беларусь помняць і ўшаноўваюць подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Няма той сям’і, якую б не апаліла сваімі крыламі ВАЙНА…  43 нашы суайчыннікі загінулі на франтах, 7 расстраляны за сувязь з партызанамі, 2 загінулі ў партызанскім атрадзе… А колькі засталося невядомых… Подзвігу нашых землякоў прысвечаны экспазіцыі музея, дзе сабраны ўспаміны удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: чырвонаармейцаў, партызан, моладзі,  вывезенай на прымусовыя работы ў Германію, прадстаўлены матэрыялы аб дзейнасці камсамольска-маладзежнага падполля в.Зачэпічы, партызанскага руху на Дзятлаўшчыне. Ніхто не шкадаваў жыцця ў імя абароны Радзімы - і памяць аб  іх подзвігу ўшаноўваюць нашчадкі!


Паштоўка “Маёй Радзімы мілыя старонкі”

( аўтар Варган Ульяна, 5 клас)

Кожны чалавек, які нарадзіўся на Зямлі, мае сваю маленькую радзіму, тое месца, куды заўсёды прагне яго душа. Заварожваюць  сваёй прыгажосцю краявіды Жукоўшчыны. Старажытны парк, сістэма з пяці азёр, пабудаваная ўладальнікам гэтых мясцін Корсакам, руіны былога панскага палаца, рэшткі бровара, буслы над гнёздамі ля хат нашых бабуль, сакавітыя жукоўшчынскія яблыкі і гаючая вадзіца з крыніцы на Дарашоўшчыне…  Гэта мая Радзіма!!!


Паштоўка “Пяём мы гімн сваёй Радзіме”

( аўтар Акраец Мікіта , 5 клас)

Наваельня, Дзятлава,Зачэпічы, Рабкі,

Варакомшчына, Погіры, Змяёўцы…

Тут людзі знакамітыя ўзраслі,

Натхненне да сваёй творчасці ўзялі.

         Літаратары Дзятлаўшчыны прысвяцілі і прысвячаюць сваёй малой радзіме свае паэтычныя радкі, дзе выказваюць любоў і павагу, заклапочанасць і тугу, заклікаюць да барацьбы за свабоду роднага краю. Пачытаеце творы нашых пісьменнікаў-землякоў, дакранецеся  да струн іхніх душ -  і заспявае ваша душа, і адчуеце моц зямлі, якая жывіць кожнага з нас. Адпраўцеся ў падарожжа па малой радзіме паэтаў Дзятлаўшчыны, у свет іх паэзіі і прозы!


          Паштоўка “Залатыя рукі мясцовых майстроў”

(аўтар Айрапетава Святлана, 5 клас)

У кожнага з нас  свая спадчына, свая скарбонка дарагіх сэрцу прадметаў і ўспамінаў.  Мінае час, пакідаюць нас блізкія людзі, але назаўжды застаюцца іх родныя імёны і добрыя справы. А яшчэ – рэчы, што памятаюць іх цяпло, захоўваюць часцінку іх душы.  Зробленыя яны сваімі рукамі, дзе праявіўся іх талент, іх па-мастацку непаўторнае бачанне свету.   Народныя рамёствы плённа развіваліся і ў Жукоўшчынскім рэгіёне: ткацтва, вязанне, вышыўка, вязанне кручком, інкрустацыя саломкай. Захаваліся і самаробныя ганчарныя вырабы, прылады ткацкага станка. Вышыванкі ад Галіны, карункі ад Леаніды, збаны і прасы ад Марыі, абрусы і посцілкі ад Надзі, Валі і Мані, паясы ад бабулі Кацярыны, сталі сапраўднымі скарбамі, якія з любоўю былі перададзены нам, нашчадкам, і з’яўляюцца непарыўнай сувяззю з нашымі продкамі. Асаблівай пяшчотай прасякнуты народныя традыцыі і абрады, песенная культура нашых землякоў, якая з’яўляецца нематэрыяльнай спадчынай і захоўваецца ў музеі, але злучае пакаленні ў адно цэлае – беларускі народ.

Паштоўка Рукапісы не гараць…”   ( аўтар Штэйзель Дзіяна, 6 клас)

     Слова… Яно ў кожнага чалавека набывае толькі той сэнс і форму, якую ён прыдумаў сам. Асаблівай таямнічасцю валодае слова ў думках пісьменніка. Ён як жывапісец і чараўнік малюе словам карціны прыроды роднага краю, раскрывае таямніцы душы, заклікае да барацьбы, сцвярджае непераможнасць жыцця. Аднойчы створаны пісьменнікам мастацкі твор застаецца навечна. А пачынаецца ўсё з рукапісу… Так тварылі і нашы паэты-землякі  Ігнат Дварчанін, Пятрусь Граніт, Васіль Струмень, Віктар Шымук, Яўген Мацвееў і іншыя…

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.