Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цікавыя канікулы ў лагеры "Сонейка"

Дата: 3 апреля 2019 в 10:14
Автор: Кислая Т. И.
234 просмотра

Цікавыя канікулы

         Цікава і змястоўна правялі веснавыя канікулы навучэнцы Жукоўшчынскага дзіцячага сада- базавай школы, якія наведвалі аздараўленчы лагер “Сонейка”. Для дзяцей былі створаны ўмовы для адпачынку, умацавання здароўя. З мэтаю наведвання памятных гістарычных комплексаў, мемарыялаў, захаванне памяці пра Вялікую Айчынную вайну, азнаямлення з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі была арганізавана экскурсія ў горад Ваукавыск і ў горад Гродна. У Ваўкавыскім раене вучні наведалі Мемарыяльны комплекс “Шаўлічы”. Гэта вёска паўтарыла лёс Хатыні. Уноч з 6 на 7 ліпеня яна была спалена разам з 336 жыхарамі, у тым ліку 120 дзецьмі. Было спалена 77 дамоў, дзе жылі 94 сям’і. І працяг купальскага свята ў гэтай вёсцы не наступіў.

        У Гродне вучні наведалі Мемарыяльны ансамбль, які створаны у памяць аб падзеях першых дзен Вяліеай Айчыннай вайны і загінуўшых героях-пагранічніках. Ансамбль быў створаны на асабістыя ўзносы пагранічнікаў Беларусі, Расіі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, аб чым сведчыць дошка на гранітнай сцяне мемарыялу.

        Экскурсія атрымала працяг у Гродзенскім заапарку. Цікава прайсціся па заапарку і дзецям, і дарослым. Убачылі шмат розных жывёл, прасторны тэрарыум, працавала дзіцячая пляцоўка. Можна было хадзіць бясконца, але прыйшоў час вяртацца дамоў. Думаю, што паездка запомніцца дзецям надоўга.                                                                              

                                                                                       І.Р.Літвін

                                                                                      Дырэктар лагера “Сонейка”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.