Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень дакладных навук

Дата: 20 марта 2017 в 10:41, Обновлено 22 марта 2017 в 10:14
Автор: Кислая Т. И.
271 просмотр

18 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень дакладных навук. Вучні 5-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Матэматычны калейдаском”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні.  У ходзе гульні ўдзельнікі  паказалі кемлівасць, знаходлівасць. Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у турніры юных матэматыкаў. Яны праявілі свае веды ў матэматычных конкурсах і віктарыне. З цікавасцю ўдзельнічалі  ў разгадванні матэматычнай крыжаванкі. Час прайшоў хутка і з карысцю для ўдзельнікаў. Для вучняў 8-9 класаў  была праведзена зорная гадзіна "Фізіка вакол нас". Сустрэча  прайшла ў   форме віктарыны. Ўдзельнічалі дзве каманды. Ў ходзе гульні  вучні пазнаёміліся з адкрыццямі вучоных, паўтарылі асноўныя фізічныя паняцці, формулы, фізічныя законы, праявілі самастойнасць, творчасць і кемлівасць пры рашэнні фізічных задач, творчых і даследчых заданняў. Гульня прайшла цікава  і з карысцю. Усе прыйшлі да высновы, што фізіка дзіўная навука: яна ўсемагутная  і цікавая, нават,  калі ў ёй вельмі слаба  разбіраешся.

  

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.